Дзьмітры Каўко — анэстэзіёляг, ён працуе ў клініцы «Новы зрок» і РНПЦ дзіцячай хірургіі. Раніцай 12 лістапада людзі ў масках прыйшлі па яго проста ў афтальмалягічную клініку. Калегам не патлумачылі, чаму забіраюць доктара, паведаміла «Наша ніва».
«Яго забралі проста з працы людзі ў цывільным і масках, адвезьлі ў РУУС Савецкага раёну, — сказала „Нашай ніве“ сястра Дзьмітрыя. — Потым прывезьлі дадому, ён узяў заплечнік з рэчамі, і зноў павезьлі ў Савецкае РУУС».
Паводле сястры, цяпер Каўко знаходзіцца на Акрэсьціна. Яго вінавацяць паводле артыкулу 23.34, на днях будзе суд. Што ставяць у віну Дзьмітрыю, ягоная сястра ня ведае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Крызіс і адток кадраў». Чым пагражаюць беларускай мэдыцыне масавыя затрыманьні дактароў1 кастрычніка ў прыватным доме доктара правялі ператрус.
«Забралі тады турыстычны інвэнтар. Дзьмітры ходзіць у паходы, ён нават удзельнічаў у беларускай экспэдыцыі ў Антарктыду ў 2017–2018 гадах». Падчас ператрусу канфіскавалі бел-чырвона-белы сьцяг, які там пабываў, — расказвае сястра Каўко. — Забралі турыстычную сякеру, пілу, дэкаратыўную шаблю. Таксама тэхніку: кампутары, тэлефоны.
І пасьля ператрусу — цішыня.
Што там за крымінальная справа, мы так і не зразумелі. Перад ператрусам нам паказвалі пастанову пра крымінальную справу, але вельмі хутка. Што гэта за справа, я не змагла прачытаць.
Калі Дзьмітры вярнуўся з працы, яго ніхто нікуды не выклікаў. У якім ён статусе, таксама было незразумела. Дзьмітры ў выніку сам неяк знайшоў нумар сьледчага, званіў, каб высьветліць, што гэта было, але так і ня мог дазваніцца.
Спрабаваў вярнуць канфіскаваныя рэчы — таксама безвынікова. Адказалі, што з РУУС усё перададзена ў СК.
Ён напісаў ліст у СК пра рэчы тыдні паўтара таму — адказ яшчэ не прыйшоў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лекар адказаў Качанавай: «Дыялёг будзе там, дзе гэтага захоча народ Беларусі»