Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо выступіў з адмысловай заявай, у якой асудзіў затрыманьні, арышты і катаваньні палітзьняволеных і заклікаў улады спыніць эскаляцыю гвалту.
«ЗША асуджаюць працяг утрыманьня палітвязьняў у Беларусі, — гаворыцца ў заяве. — Цяпер больш за 100 палітычных зьняволеных утрымліваюцца ў вязьніцах за ажыцьцяўленьне сваіх чалавечых правоў і асноўных свабодаў шляхам мірнага ўдзелу ў акцыях пратэсту, заклікаў да правядзеньня свабодных і сумленных выбараў і за нацыянальны дыялёг для спыненьня крызісу, які працягваецца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША заклікалі беларускія ўлады спыніць ціск на апазыцыю і правесьці новыя выбары«Гэтыя палітычныя зьняволеныя зазнавалі жорсткія ўмовы ўтрыманьня пад пагрозай жыцьцю, у тым ліку, паводле надзейных паведамленьняў, і катаваньням, — падкрэсьлівае дзяржсакратар ЗША. — Яны ўваходзяць у лік тысячаў людзей, якіх несправядліва затрымлівалі ад пачатку жорсткіх рэпрэсій. Злучаныя Штаты падтрымліваюць тых, хто застаецца затрыманым альбо лічыцца зьніклым бязь вестак, хто быў забіты і тых, хто працягвае мірна адстойваць сваё права выбіраць лідэраў на свабодных і сумленных выбарах».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША салідарныя з пратэстоўцамі ў Беларусі і працягнуць іх падтрымліваць, — Дзярждэпартамэнт«Мы чарговым разам заклікаем беларускія ўлады неадкладна спыніць эскаляцыю гвалту ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў, вызваліць усіх палітычных зьняволеных і іншых мірных дэманстрантаў, якія былі затрыманыя, і ўступіць у зьмястоўны дыялёг з Каардынацыйнай радай і беларускай грамадзянскай супольнасьцю», — гаворыцца ў заяве дзяржсакратара ЗША Майка Пампэо.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаго беларусам чакаць ад Джо Байдэна. Адказы дырэктаркі GLOBSEC Policy Institute