Прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі заявіла, што тлумачэньне, якім Менск абгрунтаваў высылку двух брытанскіх дыпляматаў на гэтым тыдні, неапраўданае.
Паводле прадстаўніцтва, брытанскія дыпляматы выконвалі звычайныя заданьні і не рабілі дзеяньняў, несумяшчальных з дыпляматычным статусам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта частка ўзгодненай кампаніі перасьледу». Вялікая Брытанія рэзка зрэагавала на высылку дыпляматаў зь Беларусі«Высылка двух брытанскіх дыпляматаў — яшчэ адзін прыкры і непрымальны крок беларускіх уладаў. Яму папярэднічала ў мінулым месяцы „просьба“, каб Польшча і Літва адклікалі сваіх амбасадараў і рэзка абмежавалі сваю дыпляматычную прысутнасьць у Беларусі. Гэтыя дзеяньні яшчэ больш ізалююць беларускія ўлады і не спрыяюць захаваньню адкрытых каналаў камунікацыі», — гаворыцца ў заяве дыпляматычнай місіі ЭЗ у Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вашынгтон выказаў салідарнасьць зь Лёнданам у сувязі з высылкай двух дыпляматаў зь МенскуМіністэрства замежных спраў Беларусі 9 лістапада абвясьціла persona non grata вайсковага аташэ Тымаці Ўайта і намесьніцу амбасадара Лізу Тамвуд з амбасады Вялікай Брытаніі ў Менску.
У адказ Лёндан вырашыў выслаць зь Вялікай Брытаніі дадому двух беларускіх дыпляматаў.