Ва ўсіх без выключэньня памяшканьнях і ў грамадзкім транспарце, у тым ліку таксоўках, цяпер абавязкова трэба быць у масцы.
Пра гэта паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Менскага гарвыканкаму.
Паводле галоўнага санітарнага лекара Менска Сьвятланы Ярмак, адказнасьць за выкананьне масачнага рэжыму ўскладаецца на кіраўнікоў аб’ектаў гаспадараньня, паведамляе БелТА. Ярмак сьцьвярджае, што ў сталіцы няма праблем з набыцьцём масак.
Раней абавязковы масачны рэжым увялі ў Гомельскай вобласьці, Магілёве, Бабруйску і Наваполацку, а таксама ў некалькіх раёнах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ ў некалькіх раёнах увялі масачны рэжым. Поўны сьпісНа сёньня сьпіс рэгіёнаў з масачным рэжымам такі:
- Менск
- Уся Гомельская вобласьць
- Магілёў
- Бабруйск (Магілёўская вобласьць)
- Асіповіцкі раён (Магілёўская вобласьць)
- Дрыбінскі раён (Магілёўская вобласьць)
- Клімавіцкі раён (Магілёўская вобласьць)
- Клічаўскі раён (Магілёўская вобласьць)
- Краснапольскі раён (Магілёўская вобласьць)
- Крычаўскі раён (Магілёўская вобласьць)
- Чавускі раён (Магілёўская вобласьць)
- Лідзкі раён (Горадзенская вобласьць)
- Аршанскі раён (Віцебская вобласьць)
- Мёрскі раён (Віцебская вобласьць)
- Наваполацак (Віцебская вобласьць)
- Пастаўскі раён (Віцебская вобласьць)
- Полацкі раён (Віцебская вобласьць)
- Шумілінскі раён (Віцебская вобласьць)
Афіцыйных дадзеных пра колькасьць хворых на COVID-19 у асобных рэгіёнах і гарадах не даюць зь вясны. Паведамляюць толькі агульную лічбу па краіне — апошнім часам рэгіструюць больш за тысячу выпадкаў штодня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зноў звыш 1000 новых выпадкаў COVID-19 за дзень