Ва ўсёй Гомельскай вобласьці ўвялі абавязковы масачны рэжым

У гомельскім шпіталі, архіўнае фота

Пра гэта паведаміў старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту Генадзь Салавей на нарадзе 9 лістапада, піша «Гомельская праўда».

Цяпер усім трэба абавязкова насіць маскі ва ўсіх грамадзкіх памяшканьнях і транспарце.

Таксама на Гомельшчыне скарачаюць колькасьць масавых мерапрыемстваў.

6 лістапада масачны рэжым увялі ў Магілёве і Лідзе.

Афіцыйных дадзеных пра колькасьць хворых на COVID-19 у асобных рэгіёнах і гарадах не даюць зь вясны. Паведамляюць толькі агульную лічбу па краіне — апошнімі днямі рэгіструюць амаль па тысячы выпадкаў штодня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Афіцыйная статыстыка каранавірусу на 8 лістапада: у Беларусі яшчэ каля тысячы інфікаваных, 3 памерлі