Сябра Каардынацыйнай рады Павал Латушка зрабіў заяву пасьля «Маршу народаўладзьдзя», на якім затрымалі больш за тысячу чалавек.
Ён назваў героямі тых, хто змагаецца з рэжымам Лукашэнкі і сказаў, што падзяляе «боль і жах» блізкіх затрыманых людзей.
Ён заявіў, што за жорсткімі дзеяньнямі і заявамі Лукашэнкі не стаіць якога-кольвек тонкага разьліку — «гэта адчайны страх і помста загнанага ў кут дыктатара».
Латушка адзначыў, што на ўсясьветнай арэне Лукашэнка страціў правасубʼектнасьць, а ў Беларусі яму супрацьстаіць увесь народ.
«Мы ніколі ня спынімся дзеля ўсіх нас і свабоднай будучыні», — напісаў Латушка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі больш за 1000 чалавек, закрылі лінію мэтро, адключылі мабільны інтэрнэт. Найважнейшае за 8 лістапада ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі жорстка разагналі «Марш народаўладзьдзя» ў Менску. Больш за 1000 затрыманых