Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў у тэлевізійным звароце заявіў, што азэрбайджанская армія «вызваліла горад Шушу ад акупацыі».
Жыхары Баку адсьвяткавалі гэтую заяву на вуліцах.
Шуша (арм. Шушы) — старажытная сталіца Карабаху, якая мае як вайскова-стратэгічнае, так і сымбалічнае значэньне для Азэрбайджану і Армэніі. Горад разьмешчаны на дарозе, якая злучае Нагорны Карабах з тэрыторыяй Армэніі.
Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Армэніі Арцрун Аванісьян зьняпраўдзіў словы прэзыдэнта Азэрбайджану. «Бітва за Шушы працягваецца, чакайце і верце ў нашу армію», — напісаў ён у Твітэры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карабах: з пачатку канфлікту ў рэгіёне загінула больш за тысячу салдатУзброены канфлікт у Нагорным Карабаху рэзка абвастрыўся ў канцы верасьня. У Азэрбайджане і Армэніі ўведзена ваеннае становішча, абвешчана мабілізацыя. Абодва бакі паведамляюць пра забітых і параненых, у тым ліку сярод цывільнага насельніцтва, і пра абстрэлы мірных гарадоў.
Некалькі разоў бакі дамаўляліся аб часовым спыненьні агню «ў гуманітарных мэтах» — для абмену палоннымі і целамі загінулых — але адразу ж абвінавачвалі адно аднаго ў парушэньні дамоўленасьцяў.