А 12-й гадзіне ў цэнтры Менску чакаецца «Марш народаўладзьдзя». З 11:10 у мэтах «бясьпекі пасажыраў» мэтрапалітэн закрыў усе станцыі 3-й лініі.
Цягнікі таксама не спыняюцца на «Кастрычніцкай», «Плошчы Перамогі» і трох запар станцыях 2-й лініі: «Фрунзэнскай», «Нямізе» і «Купалаўскай». Адпаведна немагчыма перасесьці з 1-й на 2-ю лінію і наадварот.
На станцыю «Плошча Леніна» можна трапіць толькі з боку вакзалу. Выхад на плошчу Незалежнасьці зачынілі.
З 10-й гадзіны ў сталіцы не працуе мабільны інтэрнэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новыя станцыі мэтро адкрылі для ўсіх. Менчукі масава паведамляюць пра няспраўнасьці