Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя станцыі мэтро адкрылі для ўсіх. Менчукі масава паведамляюць пра няспраўнасьці


Станцыя мэтро «Вакзальная» пасьля адкрыцьця
Станцыя мэтро «Вакзальная» пасьля адкрыцьця

У Менску адкрылі доступ да чатырох станцый Зеленалускай лініі мэтрапалітэну. Аднак ужо першыя пасажыры заўважылі на іх шмат няспраўнасьцяў.

Амаль на ўсіх станцыях не працуюць эскалятары, травалятары і ліфты. На станцыі «Юбілейная плошча» зламаліся аўтаматычныя дзьверы, якія адчыняюцца толькі па прыбыцьці цягніка, каб пасажыр ня мог упасьці на рэйкі. Два эскалятары працуюць, а яшчэ два разабраныя.

На «Плошчы Багушэвіча» ў пэўны момант зачынілі ўваход і выхад, паўстала праблема зь дзьвярыма на плятформе.

Гукавыя абвесткі запісалі ня нанава, а ўставілі назвы новых прыпынкаў у старыя запісы.

Збоі ў працы ліфтаў прадстаўнікі Менскага мэтрапалітэну патлумачылі Tut.by тым, што іх яшчэ не прыняла камісія прамнагляду.

Зеленалуская лінія стала трэцяй галіной Менскага мэтро пасьля Маскоўскай і Аўтазаводзкай. Паводле праекту, яна мае складацца з 14 станцый, пакуль адкрытыя чатыры: «Кавальская Слабада», «Плошча Францішка Багушэвіча», «Вакзальная» і «Юбілейная плошча».

Новыя станцыі будавалі больш за пяць гадоў. Цяпер будуюцца яшчэ тры станцыі — «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасьцінец».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG