Затрыманых 3 лістапада каля пасьля вулічнага канцэрту музыкаў, а таксама затрыманых на працоўных месцах артыстаў філярмоніі пакаралі арыштамі.
Бас-гітарыста Dee Tree Піліпа Петчанку асудзілі на 12 дзён, а гітарыста фольк-гурта Vuraj Івана Арцімовіча — на 7 дзён, паведаміў БелаПАН.
Па 15 дзён арышту далі затрыманым раней артыстам Беларускай дзяржаўнай філярмоніі Аляксандру Сердзюкову і Дзянісу Іванову. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку саліст гурта Vuraj Сяргей Доўгушаў.
На 15 дзён арыштавалі і вакаліста гурта «Мутнаевока» Яўгена Змушко, затрыманага пасьля дваровага канцэрту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску пасьля дваровага канцэрту затрымалі яшчэ аднаго музыку, вакаліста гурту «Мутнаевока». Вырак — 15 сутак арыштуМузыкаў каралі за вулічныя выступы і раней.
- Аляксандра Памідорава (9 дзён),
- Уладзіслава Наважылава з Gods Tower (8 дзён),
- Ціматэ Суладзэ (15 дзён).
Дзевяцёра чалавек з гурта барабаншчыкаў «Требуем разойтись» затрымалі 3 лістапада. Пра суд над імі інфармацыі няма.
Паводле праваабаронцаў, 6 лістапада прайшло ня менш к 44 суды над пратэстоўцамі.
Рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў і журналістаў. Што важна ведаць
- Праваабаронцы «Вясны» задакумэнтавалі больш за 500 сьведчаньняў катаваньняў.
- Больш за 30 000 чалавек былі затрыманыя.
- На пратэстоўцаў завялі больш за 900 крымінальных спраў.
- Журналісты ў Беларусі адседзелі ўжо больш за 500 дзён адміністрацыйнага арышту.
- Зафіксавана больш за 400 парушэньняў правоў журналістаў.
- У краіне 144 палітычныя вязьні.