Лекара-пэдыятра 4-й ГДКП Менску Дзьмітрыя Палія Маскоўскі суд Менску асудзіў 6 лістапада на 12 сутак арышту. Пра гэта піша тэлеграм-канал «Белые халаты».
Суд палічыў Палія вінаватым ва ўдзеле ў незаконным масавым мерапрыемстве. Цяпер лекар у ізалятары на Акрэсьціна. Затрымалі яго 5 лістапада на маршы людзей зь інваліднасьцю.
Палій прысутнічаў на маршы ў якасьці мэдыка-валянтэра. Пасьля завяршэньня маршу перастаў выходзіць на сувязь.