Віцябляне Віталь і Ўладзіслаў Кузьнечыкі, якія амаль два з паловай месяцы жывуць на тэрыторыі амбасады Швэцыі ў Менску, аказаліся абвінавачанымі па крымінальнай справе. Іх абвінавачваюць у гвалце або яго ўжываньні супраць супрацоўніка ўнутраных спраў, піша Tut.by.
Абвінавачаньне Кузьнечыкам выставілі 15 верасьня, але адвакат пра гэта даведаўся толькі 2 лістапада пры дапамозе мясцовага юрыста.
- Юрыст са Швэйцарыі Вадзім Драздоў, які дапамагае бацьку і сыну, даведаўся, што Віцебскі гарадзкі аддзел СК завёў крымінальную справу 9 верасьня.
- 11 верасьня Віталь і Ўладзіслаў Кузьнечыкі папрасілі палітычнага прытулку ў амбасадзе Швэцыі.
- 15 верасьня віцебчукі сталі падазраванымі і ў той жа дзень вынесьлі пастанову аб прыцягненьні іх у якасьці падазраваных.
11 верасьня Віталь і Ўладзіслаў Кузьнечыкі пераскочылі праз агароджу амбасады Швэцыі і папрасілі палітычнага прытулку. Паводле іх саміх, 6 верасьня ў Віцебску яны бралі ўдзел у акцыі пратэсту, дэманстрантаў жорстка затрымлівалі сілавікі. Кузьнечыкам удалося вырвацца, некалькі дзён яны хаваліся ў знаёмых.