Пасьля сустрэчы зь лідэрам беларускай апазыцыі Сьвятланай Ціханоўскай фэдэральны канцлер Сэбастыян Курц выказаў «поўную падтрымку Аўстрыі» для дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
«Аўстрыя вітае «нястомныя намаганьні» Ціханоўскай і беларускай грамадзянскай супольнасьці», – заявілі пасьля сустрэчы ў чацьвер у Фэдэральнай канцылярыі на запыт агенцтва APA.
Курц у гутарцы таксама выказаў падтрымку цяперашняму пакету санкцый ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіны Эўразьвязу дамовіліся пра новыя санкцыі, у тым ліку супраць Лукашэнкі«Правільна і важна прымаць мэтанакіраваныя меры супраць тых людзей, якія ўчынілі фальсыфікацыі вынікаў выбараў і здушылі мірныя дэманстрацыі», — заявіў канцлер.
Перад размовай з Курцам Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі парлямэнцкіх партый, якія таксама выказалі салідарнасьць зь беларускім апазыцыйным рухам. У праграме візыту Ціханоўскай былі таксама сустрэчы з амбасадарамі АБСЭ.
Заўтра, у пятніцу, яна возьме ўдзел у круглым стале зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю, а таксама ў канфэрэнцыі аналітычнага цэнтру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Народ не даруе». Апазыцыйныя Лукашэнку сілавікі аб’ядноўваюцца