Грэцыя ўвяла другі за год усеагульны карантын. Выхад на вуліцу — зь лічбавым пропускам

Ілюстрацыйнае фота

Улады Грэцыі абвясьцілі аб увядзеньні ўсеагульнага карантыну ў краіне з раніцы 7 па 30 лістапада. Жыхарам краіны можна будзе выходзіць з дому толькі пры наяўнасьці сур’ёзнай прычыны, зь лічбавым пропускам і ў масцы.

Аб увядзеньні новых мер абвясьціў прэм’ер-міністар краіны Кірыякас Міцатакіc. Паводле ягоных слоў, прычынай узмацненьня жорсткасьці эпідэміялягічных мераў стаў рэзкі рост захворваньня на каранавірус.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белавія» адклала палёты на Кіпр і ў Латвію да сьнежня ў сувязі з каранавірусам

Тым, хто з прычыны локдаўна страціць магчымасьці працаваць і атрымліваць зарплату, прэмʼер паабяцаў фінансавую дапамогу ад дзяржавы ў памеры 800 эўра. Дадатковую выплату атрымаюць і беспрацоўныя. У адрозьненьне ад вясновага карантыну, дзіцячыя сады і пачатковыя школы цяпер закрывацца ня будуць.

Краіны ЭЗ узмацняюць абмежаваньні, каб не дапусьціць росту распаўсюджваньня COVID-19. У Нямеччыне ў панядзелак пачаўся частковы локдаўн. Ён будзе доўжыцца месяц. У дзяржавах ад Партугаліі да Польшчы ўводзяцца камэнданцкія гадзіны і іншыя абмежаваньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: беларускія лекары, якія зьедуць працаваць у Польшчу, ня змогуць вярнуцца