Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» адклала палёты на Кіпр і ў Латвію да сьнежня ў сувязі з каранавірусам


Нацыянальны аэрапорт «Менск».
Нацыянальны аэрапорт «Менск».

Авіякампанія «Белавія» падоўжыла прыпыненьне палётаў у некалькіх кірунках, рэйсы ў Туркмэнію і Вугоршчыну адкладзены да 2021 году, перадае твітар авіякампаніі «Белавія».

Палёты ў Ашгабат прыпыненыя па 1 студзеня 2021 году (раней было па 1 лістапада 2020 году). Рэйсы ў Будапэшт адкладзеныя да 27 сакавіка 2021-га (выключэньне складае 8 лістапада 2020 году).

Пры гэтым ні Туркмэністан, ні Вугоршчына не ўваходзяць у пералік дзяржаў, па прыбыцьці зь якіх абавязковы 10-дзённы карантын.

Зьмены датычацца і іншых краін. Раней рэйсы ў Рыгу былі закрытыя да 24 кастрычніка, а цяпер да 14 сьнежня.

На такі самы тэрмін «замарозілі» палёты ў Лярнаку на Кіпры, перадае officelife.media. Раней на гэтым тыдні Латвія і Кіпр разам з 5 іншымі краінамі трапілі ў пералік краін зь небясьпечнай каранавіруснай сытуацыяй ад Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

А куды «Белавія» яшчэ лятае, нягледзячы на пандэмію?

Застаюцца дазволенымі палёты «Белавія» ў Расею: Маскву, Санкт-Пецярбург, Екацярынбург, Мінэральныя Воды і іншыя гарады.

Сярод спэцпрапановаў авіякампаніі цяпер названыя палёты ва Ўкраіну (Львоў) і Малдову (Кішынэў), якія знаходзяцца ў тым самым сьпісе Мінздароўя Беларусі сярод краін, дзе рэгіструецца вялікая колькасьць выпадкаў COVID-19.

Пералёты таксама дазволеныя ў Варшаву, Прагу, Бэрлін, Парыж і Лёндан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG