Выкладчыкі Акадэміі мастацтваў у відэазвароце запатрабавалі аднавіць адлічаных студэнтаў

Страйк студэнтаў каля Акадэміі мастацтваў 26 кастрычніка

Выкладчыкі і супрацоўнікі Акадэміі мастацтваў запісалі зварот у падтрымку студэнтаў, адлічаных з палітычных матываў.

Яны адкрыта выступілі супраць адлічэньня студэнтаў.

«Мы лічым дзеяньні адміністрацыі акадэміі незаконнымі, бо студэнты былі адлічаныя за сваю грамадзянскую пазыцыю, і ніякіх іншых прычын не было.

Мы не разумеем і не прымаем ніякіх апраўданьняў падобным дзеяньням і патрабуем аднаўленьня адлічаных студэнтаў», — кажуць яны ў звароце.

Зь беларускіх ВНУ на раніцу 3 лістапада адлічылі 138 студэнтаў, ад пачатку верасьня звольнілі 15 выкладчыкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 79 выкладчыкаў МДЛУ падалі зварот да рэктара
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь беларускіх ВНУ адлічылі ўжо 138 чалавек. Студэнты заклікалі стварыць Агульнакультурніцкае студэнцкае аб’яднаньне