Былы старшыня КДБ Валеры Вакульчык і былы намесьнік міністра ўнутраных спраў Аляксандар Барсукоў звольненыя ў запас. Такія ўказы Аляксандра Лукашэнкі зьявіліся на Нацыянальным прававым партале, піша БелаПАН.
А яшчэ два месяцы таму, 3 верасьня, Лукашэнка прызначыў быў Вакульчыка старшынёй Савету Бясьпекі. Да гэтага ён 8 гадоў быў старшынём КДБ.
29 кастрычніка Вакульчык атрымаў пасаду памочніка Лукашэнкі па Берасьцейскай вобласьці. А Барсукоў — памочнікам па Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Караева памянялі на Кубракова? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У самалёце нумар 1 усяго 50 месцаў, нават ня ўсе генэралы туды пасьпеюць дабегчы», — Паротнікаў