Амбасада Брытаніі падтрымала беларускіх журналістаў. ВІДЭА

Журналістку «Нашай Нівы» Натальлю Лубнеўскую (у цэнтры) паранілі 10 жніўня гумовай куляй у нагу. Справу па яе заяве дагэтуль не пачалі.

У Міжнародны дзень барацьбы зь беспакаранасьцю за злачынствы супраць журналістаў амбасада Вялікай Брытаніі ў Менску апублікавала відэа з шэрагам беларускіх журналістаў, якія пацярпелі за сваю працу.

«Вялікабрытанія асуджае спробы абмежаваць свабоду слова. Тыя, хто спрабуе перашкодзіць журналістыцы праз запалохваньне, гвалт і ўмяшаньне ў свабоду дзейнасьці журналістаў, павінны быць прыцягнуты да адказнасьці і не застацца беспакаранымі», – гаворыцца ў паведамленьні амбасады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК працягвае праверку па факце раненьня журналісткі «Нашай Нiвы». Справа не заведзеная