Святлана Ціханоўская заклікала эўрапейскія краіны аказваць больш актыўную падтрымку беларускай апазыцыі і ўзмацніць ціск на Менск.
«Нам неабходна дапамога якраз цяпер, і калі б эўрапейскія краіны, а таксама ўсе іншыя дзяржавы, якія падтрымліваюць наш рух, маглі дзейнічаць хутчэй, прымаючы свае рашэньні, гэта было б вельмі добра», — сказала яна ў інтэрвію Financial Times.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Страх у беларусаў ужо перарос у рашучасьць». Ціханоўская падсумавала першыя вынікі «Народнага ўльтыматуму»Ціханоўская таксама заклікала да ўвядзеньня санкцый супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, які ўзначальвае Аляксандар Лукашэнка. «Гэта было б для яго асабістым ударам», — адзначыла яна.
Ціханоўскі зьняпраўдзіла паведамленьні пра раскол унутры апазыцыйнага руху і заявіла, што мае намер абмеркаваць з эўрапейскімі лідэрамі магчымасьць увядзеньня бязьвізавага рэжыму для жыхароў Беларусі з тым, каб «яны адчувалі сябе больш свабоднымі», а «рэжым меў бы над імі менш улады».