МУС: 1 лістапада на «Маршы супраць тэрору» затрымалі каля 300 чалавек. Праваабаронцы налічылі 315 прозьвішчаў

Супрацьстаяньне ў Менску 1 лістапада 2020 году.

Прэсавая сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава паведаміла, што 1 лістапада ў краіне было зафіксавана 13 пратэставых акцый.

«На найбольшай зь іх затрымалі каля 300 чалавек, на іх складзены адміністрацыйныя пратаколы. Па фактах актыўнага супраціву супрацоўнікам органаў унутраных спраў, блякаваньня руху праводзяцца праверкі ў рамках крымінальна-працэсуальнага заканадаўства», — паведамілі ў МУС.

Праваабаронцы «Вясны» сабралі прозьвішчы 315 затрыманых.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гранаты і стрэльбы супраць кветак і сьвечак. Як у Менску прайшоў марш «Дзяды супраць тэрору». ФОТА і ВІДЭА

МУС згадвае пра выкарыстаньне падчас разгонаў акцыі гумавых куль і сьвятлашумавых гранат і акцэнтуе ўвагу на тым, што акцыя ў Менску нібыта адразу стала «нямірнай» — бо пратэстоўцы выйшлі на дарогу. Згадваецца выпадак, калі невядомы кінуў у сілавікоў выбуховую прыладу. На відэа сьведкі відаць, што сілавікі не зьвярталі ўвагу на таго, хто гэта зрабіў, і паказвалі ў іншы бок. «Асаблівую ўвагу» сілавікі ўдзялялі людзям анархісцкіх поглядаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тысячы людзей далучыліся ў Менску да маршу «Дзяды супраць тэрору». ВІДЭА