У сьпісе затрыманых падчас нядзельнага маршу ўжо 310 чалавек

Праваабаронцы «Вясны» абнаўляюць сьпіс затрыманых на маршы пратэсту ў Менску 1 лістапада.

У нядзелю прайшла традыцыйная дэманстрацыя пратэсту — марш «Дзяды супраць тэрору». Людзі ішлі ад парка Чалюскінцаў у Курапаты.

Ад пачатку і да заканчэньня акцыі сілавікі атакавалі дэманстрантаў, у тым ліку з ужываньнем сьвятлашумавых гранат і гумавых куляў.

У сьпісе затрыманых сярод іншых

  • былы юрыст Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Пласкавіцкі,
  • скульптар Генік Лойка,
  • былы палітвязень Мікіта Ліхавід,
  • сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Дзяніс Готта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзясяткі тысяч на Маршы ў Курапаты, разгон, гранаты і стрэлы ў паветра. Найважнейшае за 1 лістапада


Падчас выкананьня прафэсійных абавязкаў затрымалі сямёх журналістаў. Пяцёра зь іх на вечар 1 лістапада заставаліся за кратамі:

  • Дзьмітры Дзьмітрыеў,
  • Аляксандар Зяньковіч,
  • Зьміцер Краўчук,
  • Зьміцер Солтан,
  • Яна Трусіла.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Дзяніса Гота
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–лістапад 2020. Мы — сьведкі. „У мярзотнай атмасфэры пачынаеш адчуваць сябе парушальнікам“. АБНАЎЛЯЕЦЦА