Сябра Каардынацыйнай рады Дзяніса Гота затрымалі 1 лістапада ў раёне Валгаградзкай вуліцы ў Менску.
Пра затрыманьне паведаміў прэсавы сакратар Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў, піша «Інтэрфакс».
У асноўны склад Каардынацыйнай рады ўваходзіць каля 50 чалавек.
Дзяніс Гота — пасьпяховы бізнэсовец, гандлюе печкамі і пячным абсталяваньнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка: «У Беларусі склаўся вайсковы рэжым, які ўзначальвае дыктатар» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гранаты і стрэльбы супраць кветак і сьвечак. Як у Менску прайшоў марш «Дзяды супраць тэрору». ФОТА і ВІДЭА