Людзі пачалі зьбірацца на праспэкце Незалежнасьці, каля бульвара Талбухіна
Людзі рушылі ў бок Курапат праспэктам Незалежнасьці. Каля 5 тысяч дэманстрантаў вышлі на праезную частку
Наперадзе іх чакаў ланцуг з амапацаў, які перагарадзіў праспэкт. Загучалі стрэлы ў паветра. Людзі ў выніку сышлі з праезнай часткі
Сілавікі заціснулі дэманстрантаў зь пераду і ззаду, імкнучыся раздрабніць шэсьце і ня даць сфармаваць адну вялікую калёну
На станцыі мэтро «Маскоўская» пачаліся затрыманьні, людзі разьбегліся ў розныя бакі
Частка грамады працягнула рух па праспэкце, частка рушыла па вуліцы Валгаградзкай у бок Зялёнага Лугу
На Валгаградзкай таксама затрымлівалі людзей, перасьледавалі дэманстрантаў па дварах
Людзі бясстрашна ішлі на сілавікоў са зброяй, скіраванай на іх
Людзі і сілавікі на вуліцы Ўсіхсьвяцкай па дарозе на Курапаты
Пэрыядыяна сілавікі затрымлівалі дэманстрантаў
Калёна мінае спартовы комплекс на Каліноўскага
Плякаты марша
Разнаўзроставыя ўдзельнікі марша
Калёна ідзе праз вуліцу Карбышава ў накірунку МКАД
Заўсёднік менскіх акцый пратэсту 83-гадовы паэт Ян Грыб
Сілавікі вязуць калючы дрот
Людзі ратуюцца ад сілавікоў на вуліцы Цікоцкага, паблізу ад МКАД
Калёна ідзе па вуліцы Мірашнічэнкі
Людзі прайшлі праз шляхавод МКАД на Мірашнічэнкі. Далей пачаўся жорсткі разгон
Людзей пачалі затрымліваць проста ў полі каля Курапат. Мікрааўтобусы сілавікоў даганялі людзей на высокай хуткасьці, было чуваць стрэлы і выбухі. Дзясяткі чалавек затрымалі
На гэтым фота відаць, што раварыста б'юць людзі ў цывільным адзеньні, але з вайсковым рыштункам, без апазнавальных знакаў
Над полем ля Курапат лётаў бесьпілётнік, падобны да «Бусел-м». Такія выкарыстоўваюць для відэамініторынгу мясцовасьці
Затрыманьні працягнуліся і на паркоўцы «Экспабела»
Міліцыя і сілавікі каля Курапатаў падчас жорсткіх разгонаў мірных дэманстрантаў
Другая хваля людзей ідзе па вуліцы Цікоцкага ў бок Курапатаў
Некалькі тысяч чалавек усё ж здолелі дабрацца да мэмарыяла памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій