У Беларусі за суткі выявілі 977 інфікаваных COVID-19

Ілюстрацыйнае фота

Паводле Міністэрства аховы здароўя, за дзень у Беларусі зарэгістравалі 977 новых выпадкаў каранавірусу. Днём раней было 983.

Як адзначае ведамства, агулам за ўвесь час пандэміі з канца лютага ў Беларусі захварэлі 99 459 чалавек, паправіліся 87 188 пацыентаў.

За ўвесь час памерлі 985 чалавек. За апошнія суткі — пяцёра.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кансультуюся ня ў доктара, а ў таго, хто перахварэў на каранавірус»,— дзяўчына распавядае, як лекуецца ад COVID-19