Праваабаронцам вядомыя прозьвішчы 40 затрыманых падчас суботніх акцый пратэсту ў Беларусі

Марш у Горадні ў падтрымку страйкоўцаў «Азоту». 31 кастрычніка.

31 кастрычніка ў Беларусі былі затрыманыя каля 40 чалавек, паведамляе Праавабарончы цэнтра «Вясна».

Затрыманьні былі ў Віцебску, Гродне, Менску, Наваградку, Сьветлагорску.

У акцыі ў Горадні ў падтрымку страйкоўцаў «Азоту» ўзялі ўдзел каля 150 чалавек. Іх разагнаў АМАП. Былі затрыманыя як мінімум 23 чалавекі — самая вялікая колькасьць у Беларусі на гэты дзень.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні марш у падтрымку страйкоўцаў-азотаўцаў скончыўся затрыманьнямі. ФОТА

У прыватнасьці, у Горадні была затрымана жыхарка Менска Іна Зайцава, якая стала сымбалем жаночага пратэсту. На акцыю яна прыйшла ў бел-чырвона-белай сукенцы нявесты. Таксама была затрыманая яе сяброўка Марыя Пашкевіч. Абедзьве дзяўчыны былі дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС Горадні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі дзяўчыну, якая выходзіла на пратэсты ў вясельнай бел-чырвона-белай сукенцы. ВІДЭА

31 кастрычніка каля Чырвонага касьцёла ў Менску адбыўся марш людзей з (не)абмежаванымі магчымасьцямі, а таксама жаночы марш салідарнасьці. Працягваліся пікеты і акцыі салідарнасьці студэнтаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як у Менску прайшлі суботнія маршы жанчын і людзей з інваліднасьцю, а ў Горадні — марш у падтрымку «Азоту»

У Курапатах міліцыя затрымала Ганну і Віктара Шапуцькаў, а таксама Рыгора Асавула.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ля рэстарацыі «Поедем поедим» затрымалі трох абаронцаў Курапатаў