Беларуская кінастужка «Возера радасьці» атрымала першы прыз на кінафэстывалі LA Shorts. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку рэжысэр Аляксей Палуян.
«Наша „Возера радасьці“ сёньня ноччу перамагло на кінафэстывалі ў Лос Анджэласе! З гэтага моманту фільм афіцыйна кваліфікаваўся на Оскар-2021. Жыве Беларусь!» — напісаў ён.
Фільм зьняты паводле раману пісьменьніка Віктара Марціновіча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Возера радасьці» вылучылі на «эўрапейскі Оскар»