Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў на развагі аб захадзе сваёй палітычнай карʼеры, БЕЛТА.
«Ды не дачакаецеся!» — заявіў ён 30 кастрычніка падчас сустрэчы з калектывам МУС.
Пры гэтым Лукашэнка дадаў, што «гэта ня значыць, што ён будзе пасінелымі пальцамі трымацца за гэтае крэсла».
«Мы з вамі рана ці позна сыдзем з гэтых пасад, але мы ня сыдзем ад захаваньня таго, што мы цяпер зьбераглі. Таму, калі вы паклічаце мяне да сябе, калі мы нібыта з вамі будзем на пэнсіі, мы яшчэ паслужым гэтай дзяржаве і народу. І калі новы прэзыдэнт, генэралы, прыйшоўшы пасьля нас, захочуць парады і дапамогі, падтрымкі, мы ім яе дамо», — заявіў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прыгразіў пратэстоўцам: «Ад сёньня ў палон нікога не бяром»Таксама Лукашэнка адказаў і на здагадкі аб яго магчымым адʼезьдзе.
«Калі нехта думае, што я цяпер сабраўся і наўцёкі... Слухайце, былі сытуацыі, можа, калі хтосьці і дрыжаў. Але вось генэралы сядзяць, якія пастаянна са мной сутыкаліся, бачылі, што ў мяне нават волас не здрыгануўся. Слухайце, у нас было і складаней», — сказаў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што ў сярэдзіне 90-х у Беларусь прыяжджалі «анархісты і падонкі з усяго сьвету», што былі часы, калі «штурмам спрабавалі ўзяць Дом ураду», згадаў намётавы лягер на Кастрычніцкай плошчы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
«Розьніца цяперашняга моманту з тым толькі ў тым, што ёсьць шалёная зьнешняя падтрымка. Тады яна таксама была, але толькі штуршок давалі. А цяпер яны кормяць, кормяць, кормяць гэтых... і зладзілі нам каляровую рэвалюцыю, зьявіліся гэтыя Telegram-каналы, таму яна расьцягнулася».