Міжнародная кааліцыя #KeepItOn апублікавала адкрыты ліст з заклікам да пастаўшчыкоў тэлекамунікацыйных паслуг у Беларусі супрацьдзейнічаць адключэньню інтэрнэту.
У тэксьце звароту зьмяшчаецца заклік кіраўніцтву апэратара А1 да «асуджэньня такіх дзеяньняў і ўзяцьця на сябе адказнасьці». У кампаніі падзяліліся з Tut.by адказам на адкрыты ліст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску зноў пачаліся праблемы з мабільным інтэрнэтам — на загад дзяржаўных органаў#KeepItOn — міжнародная кааліцыя, якая змагаецца з адключэньнем інтэрнэту па ўсім сьвеце і аб’ядноўвае больш за 220 арганізацый з 99 краін.
«Аўстрыйская A1 Telekom Austria Group павінна прызнаць сваю ролю ў адключэньні інтэрнэту ў Беларусі, падтрымліваць прынцыпы свабоднага і адкрытага інтэрнэту, а таксама супрацьстаяць будучыняй загадам ураду перашкаджаць доступу ў сеціва», — гаворыцца ў заяве.
Што адказала А1
У сваім адказе А1 заявіла, што, як і ўсе іншыя апэратары ў Беларусі, кампанія адчувае складанасьці ў забесьпячэньні паслугамі кліентаў як з прычыны захадаў дзяржаўных правайдэраў, якім належыць манапольны доступ да вонкавага каналу сувязі, так і празь неабходнасьць выкананьня патрабаваньняў упаўнаважаных органаў на зніжэньне прапускной здольнасьці мабільнага інтэрнэту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абанэнты А1 падалі ў суд на апэратара, патрабуюць кампэнсацыю за блякаваньне мабільнага інтэрнэтуАўстрыйскі холдынг A1 Telekom Austria Group раней публічна камэнтаваў пазыцыю сваёй даччынай кампаніі ў адрас Эўрапейскай асацыяцыі апэратараў тэлекамунікацыйных сетак.
«А1 ня можа прапаноўваць паслугі сувязі бяз доступу да манапалізаваных дзяржавай сэрвісаў. Нацыянальная і міжнародная, галасавая сувязь і інтэрнэт — усё гэта знаходзіцца пад поўным кантролем дзяржорганаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bloomberg: Амэрыканская кампанія прызнала, што перадала Беларусі тэхніку, якая фільтруе інтэрнэтУ адказе прадстаўнікі A1 адзначаюць, што невыкананьне патрабаваньняў ўпаўнаважаных органаў можа стаць прычынай больш шырокага спэктру абмежавальных захадаў.
«Абмежаваньне доступу да інтэрнэт-паслугаў не ляжыць ні ў плоскасьці інтарэсаў кампаніі, ні яе кліентаў. Аднак, як і ў любой краіне, мы мусім выконваць мясцовыя заканадаўчыя і нарматыўныя патрабаваньні. У іншым выпадку наступствы могуць мець значна больш маштабны характар. У прыватнасьці, прывесьці да абмежаваньня доступу карыстальнікаў да ўсіх паслуг як праз мабільны, так і фіксаваны інтэрнэт», — гаворыцца ў адказе на адкрыты зварот #KeepItOn.