29 кастрычніка апэратар трубапракатнага цэху БМЗ Сяргей Анісімаў абвясьціў пра страйк. 30 кастрычніка яго звольнілі.
Распараджэньне аб звальненьні падпісаў намесьнік генэральнага дырэктара БМЗ па пэрсанале і ідэалёгіі Андрэй Кулакоўскі. У ім гаворыцца, што апэратар Сяргей Анісімаў у зьмену з 29 па 30 кастрычніка «не выконваў сваіх працоўных абавязкаў без уважлівай прычыны» і мае нязьнятае дысцыплінарнае спагнаньне за верасень.
30 кастрычніка да страйку далучыўся таксама сьлесар-рамонтнік БМЗ, 25-гадовы Аляксей Аўдзееў. Ён патрабуе спыніць гвалт, вызваліць палітзьняволеных і прызначыць новыя справядлівыя выбары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адлічылі найлепшых». Каго пазбавілася адміністрацыя мэдычнага ўнівэрсытэту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вы страйкуеце — мы адпрацуем». Як беларусы замежжа дапамагаюць страйкоўцам