Грамадзян Беларусі пачалі прапускаць у краіну з сумежных дзяржаваў — Памежны камітэт

Грамадзян Беларусі прапускаюць у краіну праз наземныя пункты пропуску пасьля ўвядзеньня часовых абмежаваньняў на ўезд у краіну асобных катэгорый грамадзян з Латвіі, Літвы, Польшчы і Ўкраіны.

Пра гэта паведаміў агенцтву ТАСС у чацьвер афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі.

«Пускаюць», — сказаў прадстаўнік пагранкамітэту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы ня могуць вярнуцца празь мяжу дадому. Што адбываецца?

Раней грамадзяне Беларусі на працягу некалькіх гадзін не маглі ўехаць у краіну з сумежных дзяржаваў (акрамя Расеі) у сувязі з прынятым рашэньнем аб часовым абмежаваньні ўезду з Украіны, Латвіі, Літвы і Польшчы.