Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні выказаў гатовасьць прыняць на навучаньне студэнтаў, якія сутыкнуліся з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі і былі адлічаныя зь беларускіх ВНУ.
ЭГУ паведаміў, што ўрад Літвы прыняў рашэньне аб выдзяленьні 200 тысяч эўраў для падтрымкі навучаньня студэнтаў зь Беларусі ў ЭГУ. Дзякуючы гэтаму рашэньню студэнты, якія сутыкнуліся з палітычным ціскам у Беларусі, змогуць зьвярнуцца па бясплатнае месца для працягу навучаньня ў ЭГУ. ЭГУ ўжо гатовы прыняць на бясплатнае навучаньне 19 грамадзян Беларусі за кошт сродкаў ураду Літвы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва абяцае беларусам гуманітарную дапамогу, стыпэндыі, запросіць ІТ-кампанііЭГУ прапаноўвае студэнтам зь Беларусі магчымасьць працягнуць навучаньне па наступных праграмах, як стала, так і дыстанцыйна: праграма «Візуальны дызайн» (бакаляўр мастацтваў); праграма «Эўрапейская спадчына» (бакаляўр гуманітарных навук); праграма «Мэдыя і камунікацыя» (бакаляўр сацыяльных навук); праграма «Сусьветная палітыка і эканоміка» (бакаляўр сацыяльных навук); праграма бесьперапыннага навучаньня «Міжнароднае права і права Эўразьвязу» (магістар права).
Інструкцыя, як падаць заяву на перавод у ЭГУ, ёсьць на сайце ўнівэрсытэту.