Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў абараніць працоўныя калектывы. Пра гэта ён заявіў, прызначаючы новых памочнікаў у Менску і рэгіёнах.
«Гэта тычыцца і Горадні, і Берасьця. Вось кажуць, на „Азоце“ аж пад сотню чалавек выйшла. Пачалі разьбірацца, дык там прышлых колькі з боку. Таму трэба абараніць тых рабочых, якія хочуць працаваць. І ня толькі рабочых — настаўнікаў, лекараў і гэтак далей. Хто дэманстраваць хоча... Я ўжо казаў: мы зь імі лепш будзем на вуліцы разьбірацца», — цытуе яго БелТА.
Лукашэнка прызнаўся, што яму «дрэнна робіцца», калі падначаленыя дакладваюць, што недзе «лекар разгарнуў калябаранцкі сьцяг». Ня кажучы пра настаўнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Угаворы зьмяняюцца жорсткім ціскам». Кіраўнік страйкаму «Гродна Азот» аб пратэстах на прадпрыемствеРасказаў ён і пра акцыі ў тэатрах, загадаўшы зьвярнуць увагу на працу тых, хто адказвае за бясьпеку ва ўстановах культуры.
«Людзі прыйшлі опэру паслухаць, спэктакль паглядзець. Яны, пратэстоўцы, загадзя скупляюць квіткі, дзьве-тры хвіліны, здымак зрабілі і разьбегліся».
Гэтаксама Лукашэнку абурыла сытуацыя ў ВНУ, дзе некалькі завадатараў не даюць вучыцца «нармальным студэнтам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прарэктарка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адмовілася адлічваць студэнтаў«Трэба разумець, што такіх 10–15 чалавек. Астатнія нармальныя людзі. Мы ж былі студэнтамі. Адзін пайшоў, іншыя думаюць: ну як застацца — штрэйкбрэхерамі абзавуць, адшчапенцамі, здраднікамі. Ну, і ідуць натоўпам», — сказаў ён, скептычна ацаніўшы намер некаторых студэнтаў зьехаць за мяжу.
«Аб’яўляюць палякі, літоўцы ды іншыя. Не пытаньне, заўтра выпішам квіткі, хай едуць. Але толькі ў лінгвістычным унівэрсытэце вучаць замежным мовам. У Польшчы, Чэхіі і нават у Літве людзей, якія ўмеюць размаўляць на розных мовах, дастаткова. Кагосьці пакінуць — аднаго-двух, і тое фізыкаў, матэматыкаў. Калі ім там мазгі прамыюць, як гэта робяць палякі, каб нам падкінуць як пятую калёну, дык гэтага ня будзе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выкладчыкаў звальняюць, студэнтаў адлічваюць. Што адбываецца ў БДУіР падчас страйкуАляксандар Лукашэнка заявіў, што даручыў ураду зрабіць бліжэйшым часам захады дзеля непрызнаньня дыплёмаў, атрыманых за мяжой.