«Не магу маўчаць» — словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў. Калі вы зь іхнага ліку — напішыце нам пра сваю гісторыю і сваё рашэньне на адрас: radiosvaboda@gmail.com
З гэтай мілавіднай і абаяльнай жанчынай я ня меў ніякіх шанцаў перасячыся ў тым, давыбарным, жыцьці. Наўрад ці б я ў цьвярозым розуме купіў абласную газэту „Витебские вести“. А пагатоў наўрад ці ў прытомным стане стаў бы яе ўважліва чытаць. Але нават калі б прачытаў матэрыял маладой журналісткі Анастасіі Заранкінай пра кіпучае жыцьцё актывістаў БРСМ, рэакцыя мая не вылучалася б арыгінальнасьцю.
„Вось жа, — напэўна, падумаў бы я, — якая спрытная! Выгадаваў “правадыр” сабе пакаленьне падлізьнікаў. Пакуль мы ўсе гэтыя гады ўздымалі сьцягі... Бераглі родную мову! Выходзілі на мітынгі! Яны, беспрынцыпныя манкурты, кар’еры сабе рабілі...“
Уявіў я сам сябе, вось такога буркатлівага вэтэрана БНФ, і стала крыху сорамна. За тое, што ні халеры ня ведаў пра пакаленьне, якое так ярка выступіла гэтым летам. Наста нарадзілася ў 1994 годзе. Яе век супадае з палітычным векам дыктатара. І тое, што яна не магла больш пісаць пра БРСМ; і тое, што не магла ня звольніцца зь дзяржаўнай газэты; і ў тым, што мы перасекліся ў гэтым жыцьці, — ёсьць ускосная і яго заслуга.
— Я беларуска. І гэта не пусты для мяне гук. Беларускасьць унутры мяне. У дзяцінстве мама кніжкі мне беларускія чытала. Гэта ў памяць урэзалася. Яшчэ ў школе я палюбіла раманы Івана Мележа. Мне ўсё, зьвязанае з Палесьсем, вельмі дарагое. Ня ведаю чаму. „Палескую хроніку“ пасьля перачытвала. Хоць сама па-беларуску гавару рэдка, але вельмі хацела б свабодна размаўляць. Калі б мне прапанавалі зьехаць у Расею, я б не пагадзілася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. „Уперад нагамі пад воплескі не атрымаецца“Я пісала ў асноўным пра БРСМ. Мая тэматыка была моладзевая, бээрэсэмаўская. Трэба было на іх мерапрыемствы езьдзіць, усхваляць іх дзейнасьць. Як у іх усё клясна. І нейкія тэмы, якія я прапаноўвала, ухваляліся, але ўсё павінна было быць у станоўчым ключы. Калі я прапаноўвала нейкі праблемны матэрыял, напрыклад пра адсутнасьць выпускных вечарын летась у школьнікаў, адразу пытаньне: “А што вы можаце добрага пра гэта сказаць?.. Не. Такі артыкул не патрэбен”. Я разумею, што гэта палітыка дзяржаўнай газэты. Але мне гэта не падабалася. У такой атмасфэры было няўтульна працаваць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. «Карміць гэты рэжым я ня буду»Я зусім ня марыла працаваць у абласной газэце. Але для мяне гэта была магчымасьць папрактыкавацца. Гэта быў мой першы журналісцкі досьвед. Зьявілася такая магчымасьць -- я і ўладкавалася. У іх якраз не было чалавека для моладзевай тэматыкі. Я мусіла і пра школьныя навіны пісаць, і пра студэнтаў. Што было добрага ў дзейнасьці БРСМ? Ну, на Дзень Перамогі яны вэтэранам дапамагалі. Я сама прысутнічала, калі яны ўскопвалі гароды. Ускладалі кветкі да манумэнтаў, але гэта ўжо фармальнасьці. Сэмінары БРСМ — гэта ўсхваленьне Перамогі, дружба з брацкай Расеяй. Нічога кепскага пра іх я не магу сказаць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. «Пераблыталі ўладу з радзімай» — былы міліцыянт пра сваіх калегМяне хвалявала тэма беспрытульных жывёл. І ёсьць прытулак, дзе жывёл не забіваюць. Яны ўсё жыцьцё там могуць жыць. Я туды езьдзіла, размаўляла пра іх праблемы. Гэта, напэўна, матэрыял самы для мяне прыемны. А звольнілася я без праблем. Нічога крымінальнага не было. Прыйшла, сказала, што мая пазыцыя не супадае з вашай. Мне ня вельмі прыемна тут працаваць, да пабачэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. „Апошняй кропляй стала затрыманьне маёй цымбалісткі“Я не цікавілася палітыкай да гэтага лета. Памятаю нейкія эмоцыі 2010-га году. Памятаю Някляева, Саньнікава, Статкевіча. Але я тады была яшчэ школьніцай. Гэтае лета мяне разбудзіла. Яшчэ да галасаваньня, як пасадзілі Бабарыку. А тры дні пасьля галасаваньня — гэта быў шок. Хоць у Віцебску людзей забіралі „касманаўты“, але такога жаху, як у Менску, не было.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. „Канчаткова дабіла спроба вэрбаваньня ў КГБ“Сярод маіх сяброў і знаёмых людзей, якія за дзейную ўладу, няма. Усе такой самай пазыцыі. Бацькам я ўсё расказваю. Для іх гэта жахліва ўсё. Але яны лічаць, што трэба пасядзець, пачакаць. Яны ня за і ня супраць. Яны проста чакаюць. Але якая мэтамарфоза адбылася з маімі сяброўкамі! Яны заўжды былі апалітычнымі, калі не сказаць прарасейскімі. За Расею горла дралі. А тут раптам такія зьмены... Як быццам заўжды былі беларускамі. Беларускія строі пачалі апранаць, нацыянальныя колеры. А як радуюць бабулі, якія цяпер выходзяць. Дзіва! Як яны арганізаваліся! Натхняюць і бабулі, і студэнты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. «Міліцыя не з народам, як і народ не зь міліцыяй»Мяне якраз захапляе, што наш пратэст мірны. Што мы нічога не руйнуем. Усё так культурна. Мяне раздражняюць прэтэнзіі “Чаго вы не ідзяце з палкамі на іх?” Мы ператворымся адразу ў іх. А мы павінны быць вышэй за гэта. Так што я ганаруся тым, што мы мірныя. А яшчэ -- якія ў нас разумныя людзі, якія ня вераць хлусьні пра нацыянальны сьцяг! Гэты сьцяг існуе ад 1917 году. І разумны чалавек ня будзе верыць гэтай прапагандзе. І колькасьць нацыянальных сьцягоў даказвае, што ў нас большасьць людзей разумных, а ня тых, хто тупа верыць тэлепрапагандзе. Мы проста разумны народ. А яшчэ ў гэтым заслуга інтэрнэту. Бо ў часы майго нараджэньня, у 90-я, дзе было прачытаць тую ж гісторыю нараджэньня сьцяга?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. Як сыходзіў Купалаўскі тэатарДа Лукашэнкі ў мяне няма нянавісьці. Проста хутчэй бы сышоў. Сыдзі мірна. Мне здаецца, ніхто яму помсьціць ня будзе. Ды яму можна „дзякуй“ сказаць. За тое, што мы ўсе пасябравалі, сталі часьцей бачыцца, праявілі свае лепшыя якасьці. Бо да выбараў большасьць з нас былі абыякавымі.
На пакаленьне бацькоў я таксама не крыўдую. Што іх ня так шмат на шэсьцях. Яны ж вырасьлі ў СССР. Калі я бачу на мітынгах дарослых, я наадварот зьдзіўляюся, што яны ўвогуле пайшлі.