ЗША заявілі пра гатоўнасьць разьмясьціць гіпэргукавыя ракеты ў Эўропе

Старт з карабля ў Чорным моры расейскіх гіпэргукавых ракет

Злучаныя Штаты будуць гатовыя пры неабходнасьці пайсьці на разгортваньне гіпэргукавыя ракет сярэдняй і меншай далёкасьці ў Эўропе для стрымліваньня Расеі. Пра гэта заявіў памочнік прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Робэрт О’Браен

О’Браен зрабіў гэтую заяву, выступаючы ў вашынгтонскім Гудзонаўскім інстытуце.

«Мы ствараем гіпэргукавую зброю, мы ствараем сыстэмы дастаўкі ў выглядзе балістычных ракет, якія дапамогуць гарантаваць бясьпеку Амэрыкі... абараніць нашых саюзьнікаў і стрымліваць Кітай. Мы разгорнем такія ракеты, калі гэта будзе неабходна, у Эўропе, каб стрымліваць Расею», — сказаў памочнік прэзыдэнта ЗША.

«Мы думаем, што, разгарнуўшы гэтыя ўзбраеньні, мы ня толькі будзем стрымліваць напад, але гэта таксама паставіць нас у такую пазыцыю, у якой мы зможам весьці рэальныя перамовы па кантролі над узбраеньнямі ў будучыні,» — заявіў памочнік прэзыдэнта ЗША.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін заявіў пра гатоўнасьць не разьмяшчаць у Эўропе ракеты 9М729

О’Браен дадаў, што такія ж меры Вашынгтон гатовы распачаць у Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне для стрымліваньня Кітаю, які, на думку амэрыканскага боку, «скарыстаўся тым, што ЗША былі абмежаваныя Даіовай аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці (ДРСМД)», і разгарнуў «тысячы ракет», нацэленых на саюзьнікаў Злучаных Штатаў.

Раней у Пэнтагоне паведамілі, што Злучаныя Штаты распрацоўваюць гіпэргукавую крылатую ракету, якую можна будзе запускаць з палубных самалётаў вайскова-марскіх сіл краіны McDonnell Douglas F/A-18.

Іх пастаўкі ў ВМС краіны варта чакаць да 2028 годзе.

16 кастрычніка прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўзброеныя сілы краіны ўжо маюць у гіпэргукавыя ракетамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін: Расея мае супэрзброю. Трамп: расейцы скралі яе ў ЗША

«Сапраўды гэтак жа, як у 1980-я мы разгарнулі ракеты Pershing і крылатыя ракеты ў Эўропе, каб Савецкі Саюз сеў за стол перамоваў і пагадзіўся абмяркоўваць „нулявы варыянт“, які папярэднічаў ДРСМД», — растлумачыў О’Браен.

Дагавор аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасьці быў падпісаная ЗША і СССР у 1987 годзе і ўступіў у сілу ў 1988 годзе. Бакі дамовіліся ліквідаваць ракетныя комплексы сярэдняй і меншай далёкасьці наземнага базаваньня. 2 жніўня 2019 году Вашынгтон выйшаў з дамовы.