Славуты опэрны сьпявак Ільля Сільчукоў выпусьціў кліп на хрысьціянскі гімн «Магутны Божа»

Ільля Сільчукоў, кадар з музычнага відэа

У відэапастаноўцы драматычная дзея пераплятаецца з дакумэнтальнымі кадрамі вулічных пратэстаў.

Вядучы саліст Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі, ляўрэат 16 міжнародных конкурсаў вакалістаў Ільля Сільчукоў учора трапіў у сьпіс на звальненьне пасьля акцыі салідарнасьці ў тэатры.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля акцыі салідарнасьці з Опэрнага звольнілі дырыжора, першую скрыпку аркестру, скрыпачку і альтыстку

Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Веньямін два тыдні таму забараніў вернікам выконваць гімн «Магутны Божа».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мітрапаліт Веньямін забараніў выконваць гімн «Магутны Божа», бо ён «падзяляе грамадзтва»

Пасьля брутальнага гвалту супраць нязгодных з фальсыфікацыяй прэзўыдэнцкіх выбараў Сільчукоў адмовіўся ад званьня тройчы ляўрэата гранд-прэміі прэзыдэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі.

«Гэта несувымерна меншая страта ў параўнаньні з скалечанымі і загубленымі жыцьцямі маладых герояў», — напісаў тады Сільчукоў.

23 кастрычніка Ільля Сільчукоў разам з 22 іншымі творцамі выступіў у відэзвароце ў падтрымку «народнага ўльтыматуму» і агульнанацыянальнага страйку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зьнішчыце ў сабе раба»,— дзеячы культуры заклікалі да агульнанацыянальнага страйку 

Ільля Сільчукоў быў ляўрэатам гранд-прэмій прэзыдэнцкага фонду ў 2008, 2009 і 2010 гадах.

Ён ляўрэат больш як 15 міжнародных конкурсаў вакалістаў.

Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны.

Саліст беларускага Вялікага тэатру з 2005 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Опэрны сьпявак Ільля Сільчукоў адмовіўся ад званьня ляўрэата прэзыдэнцкай прэміі

У пачатку жніўня Ільля Сільчукоў прэзэнтаваў відэакліп «Мова», які суправаджаецца прысьвячэньнем «Памяцi продкаў. Зь любоўю да беларусаў і з пашанай да Мовы!».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я сышоў з пасады — і Лукашэнка сыдзе». Звольнілі рэжысэраў горадзенскага драмтэатру, якія пачалі страйк