27 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску прайшло папярэдняе паседжаньне ў справе, зьвязанай з абмежаваньнямі мабільнага інтэрнэту ў жніўні. Пазоў на кампанію А1 падалі некалькі абанэнтаў, незадаволеных атрыманай кампэнсацыяй.
Судзьдзя ў працэсе — Тацяна Скопец, прадстаўнікі А1 адсутнічалі, перадае Tut.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апэратар мабільнай сувязі А1 ацаніў рызыкі для свайго бізнэсу ў Беларусі падчас палітычнага крызісу: даходы ўпалі на 13,6%Па словах адваката Сяргея Зікрацкага, які прадстаўляе інтарэсы групы грамадзянаў, гаворка пра адсутнасьць доступу да мабільнага інтэрнэту 9-11 жніўня. Кампанія А1 кампэнсавала страты абанэнтам за гэтыя даты, аднак пазоўнікі патрабуюць зьменшыць кошт паслугі ў памеры 100% абанэнцкай платы за кожны дзень адсутнасьці сэрвісу.
Акрамя таго, яны патрабуюць кампэнсацыі маральнай шкоды па 100 рублёў кожнаму і спагнаньня з пазванага выдаткаў на аказаньне юрыдычнай дапамогі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bloomberg: Амэрыканская кампанія прызнала, што перадала Беларусі тэхніку, якая фільтруе інтэрнэтАдвакат заявіў хадайніцтва, у якім папрасіў абавязаць кампанію А1 выканаць заяўленыя патрабаваньні, а таксама даць тлумачэньне прычынаў неаказаньня паслуг, прапісаных у дамовах.
Пазоўнікі падтрымалі хадайніцтвы, суд іх таксама задаволіў. Асноўнае паседжаньне адбудзецца 25 лістапада.