У Баранавічах супрацоўнікі міліцыі затрымалі кіраўніцуінтэрнэт-праектаў «Ельцын-цэнтру» Марыну Пятрушку. Яе вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Пра гэта паведамляе расейская «Новая газета» са спасылкай на прэсавую службу «Ельцын-цэнтру».
Пятрушка родам з Баранавічаў. Яна прыехала туды наведаць маці, якая хварэе і перанесла інсульт. Пятрушку зьмясцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня мясцовага РАУС. Яна паведаміла, што там вельмі холадна, бо няма ацяпленьня. Супрацоўніца «Ельцын-цэнтру» прабудзе ў ізалятары да суду, які павінен адбыцца сёньня або заўтра. Петрушка сваёй віны не прызнае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы сабралі прозьвішчы 30 затрыманых на акцыях 27 кастрычніка«Ельцын-цэнтар» быў адкрыты ў 2015 годзе ў Екацярынбургу. Яго галоўным аб’ектам зьяўляецца музэй першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына, прысьвечаны асобе палітыка і сучаснай палітычнай гісторыі Расеі. На пляцоўках цэнтру праводзяцца лекцыі, выставы, паказы дакумэнтальнага кіно і іншыя грамадзкія падзеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцам вядомыя прозьвішчы амаль 350 затрыманых у першы дзень страйку