Кіраўнік абароннага ведамства Расейскай Фэдэрацыі Сяргей Шайгу «рашуча асудзіў» дзеяньні Захаду і лічыць непрымальным умяшаньне ва ўнутраныя справы іншых краін. Цытуе яго агенцтва ТАСС.
«Зусім нядаўна пры палітычнай і фінансавай падтрымцы Захаду была зроблена спроба зьмены ўлады ў Рэспубліцы Беларусь. Сярод іншага, гэта рабілася з мэтай сарваць працэс інтэграцыі ў рамках саюзнай дзяржавы, унесьці раскол у расейска-беларускія адносіны», — адзначыў расейскі міністр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка папрасіў у Расеі «некаторыя тыпы ўзбраеньня»Паводле яго, ЗША з дапамогай «тэхналёгіі каляровых рэвалюцый» мэтанакіравана нагнятаюць напружанасьць, расхістваюць ўнутрыпалітычную сытуацыю ў шэрагу краін.
Такія дзеяньні, на думку Шайгу, падрываюць асновы міжнароднага права і ігнаруюць інтарэсы сувэрэнных дзяржаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін і Лукашэнка маюць намер праводзіць сумесныя вучэньні штомесяц«Рэспубліка Беларусь была і застаецца нашым найбліжэйшым суседам, надзейным саюзьнікам і стратэгічным партнэрам. Гэта асабліва важна ва ўмовах захоўваньнья сусьветнай нестабільнасьці», — дадаў міністар абароны Расеі.