26 кастрычніка Сьвятлана Ціханоўская заклікала да ўсеагульнага страйку з патрабаваньнем сыходу Лукашэнкі і новых прэзыдэнцкіх выбараў. Вось хто далучыўся да страйку ў гэты дзень
Прадпрыемствы:
«Беларуськалій» — вядома сама меней пра 41 шахтара, што бастуюць, яшчэ 5 шахтароў сёньня далучыліся да страйку, у тым ліку Аляксандар Ільюшчыц з 1-га рудніка. На прахадных руднікоў дзяжураць аўтамабілі зь міліцыянтамі.
МТЗ — па тэрыторыі заводу прайшла калёна рабочых, якія заклікалі далучацца да страйку. Колькі працаўнікоў страйкуе, пакуль невядома. Каля галоўнай прахадной дзяжурыць аўтазак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Што, с***, працаваць ня хочаш?» «Азотаўцы» расказалі, што іх біліМенскі маторны завод. Па выніку сходу, у якім бралі ўдзел каля 50 працаўнікоў, сама меней адзін далучыўся да страйку, іншыя выказаліся за адстаўку Лукашэнкі і вызваленьне палітвязьняў.
Менскі электратэхнічны завод імя Казлова. З раніцы не працуюць сама меней 300 чалавек з 6, 9 і 16 цэхаў і філіі ў Калядзічах. Патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі, кажуць, што законным прэзыдэнтам краіны лічаць Сьвятлану Ціханоўскую.
МАЗ. Прайшла сустрэча працаўнікоў, якія падтрымліваюць страйк, з намесьнікам гендырэктара. Больш за 50 чалавек пацьвердзілі патрабаваньне аб адстаўцы Лукашэнкі. Паводле апошніх зьвестах, 100 чалавек далучыліся да «італьянскай» забастоўкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ультыматум спрацаваў. Гэта ўжо не сыстэма, гэта апошні рубеж». ВІДЭАМЗКЦ. На тэрыторыі заводу раніцай прайшоў сход працаўнікоў, якія меркавалі далучыцца да страйку. Колькасьць тых, хто страйкуе, невядомая. Каля заводу з раніцы дзяжурыў аўтазак.
«Атлант». На заводзе лядоўняў «Атлант» прайшоў марш з заклікамі далучацца да страйку. Колькі працаўнікоў бастуе, невядома.
Рэчыца. Да 10 супрацоўнікаў управы прамыслова-геафізычных работ «Беларусьнафты» заявілі празь відэазварот, што далучаюцца да страйку.
БелОМА. Некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў прайшлі па праспэкце Незалежнасьці з плякатам: «„БелОМА“ супраць гвалту».
Прыватны бізнэс: «інвэнтарызацыя», «тэхнічныя прычыны», зрэдку — «забастоўка»
Некаторыя невялікія фірмы, прадпрыемствы, аб’екты гандлю і сфэры паслуг просяць іх не называць — апасаюцца наступстваў, шматлікіх праверак і перасьледу.
Некаторыя адкрытым тэкстам пішуць: не працуем у сувязі з рэспубліканскім страйкам. (Да прыкладу, Velosiped studio).
Сярод тых, хто не працаваў 26 кастрычніка, — крамы, рамонтныя майстэрні, інтэрнэт-крамы, службы дастаўкі, кавярні, цырульні, прыватныя школы і моўныя курсы, турыстычныя кампаніі, індывідуальныя прадпрымальнікі і іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Інвэнтарызацыя», «тэхнічныя прычыны», «забастоўка». Як прыватны бізнэс далучаецца да агульнанацыянальнага страйкуImaguru Startup HUB паведамляе:
«Дарагія нашы сябры, мы далучаемся да народнага страйку і не працуем 26 кастрычніка. Мы разьвівалі Imaguru як месца вальнадумных, сьмелых і таленавітых дзелавых людзей, прадпрымальнікаў і стартапаў... Imaguru ўжо больш за 10 тыдняў зьяўляецца хабам салідарнасьці зь беларускімі прадпрымальнікамі і стартапамі, мы назіраем, як стартапы і прадпрымальнікі зьяжджаюць з краіны, каб захаваць свой бізнэс і людзей, а некаторыя зьнікаюць, многія вымушаны прымаць бізнэс-рашэньні пад гукі стрэлаў і выбухаў. І мы салідарныя з народным страйкам!» — апублікавана ў фэйсбуку.
Не працуюць некаторыя афіцыйныя дыстрыбутары буйных замежных кампаній. Да прыкладу, ААТ «Сота Імпэкс» — афіцыйны дыстрыбутар Kingston, Transcend, Silicon Power. «Разумны дом» у Беларусі, які пастаўляе кампутарныя камплектуючыя і пэрыфэрыю, паведамляе, што «26 кастрычніка не працуе з тэхнічных прычын».
Не працуюць крамы New Balance, Sport Nutrition, Vetka Kvetka.
У сталіцы не працуе каля чатырох дзясяткаў рэстарацый, кавярняў, піцэрый
Закрыта знакамітая кавярня O’Petit, у якой хаваліся пратэстоўцы пасьля маршу пратэсту, а начальнік ГУБАЗіК Карпянкоў разьбіў дзьверы.
З буйных піцэрый і службаў дастаўкі закрытыя Domino’s, Underdog, «Піца Лісіца», Wok.by, Tokiny.
Шмат рэстарацый, бараў і кавярняў не працуе на тусовачнай Кастрычніцкай вуліцы — ENZO, «Лаўка», «Дэпо», «Хуліган».
Некаторыя пішуць пра санітарны дзень, дэзынфэкцыю, рамонт выцяжкі. Некаторыя адкрытым тэкстам намякаюць: «If you know what we mean» («Калі вы ведаеце, што мы маем на ўвазе»).
«З тэхнічных прычын» немагчыма забраць заказы ў OZ.by
Гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі абвясьціла выходны з прычыны «дэзынфэкцыі». Прыватная школа Stembridge пераносіць заняткі з 26 кастрычніка. Таксама пераносіць заняткі і моўная школа Streamline.