Ад 27 кастрычніка ў Беларусі даражэе паліва, паведамляе канцэрн «Белнафтахім». Да ранейшага цэньніку дадаецца 1 капейка.
Такім чынам, 1 літар АІ-92 будзе каштаваць 1,70 рубля, АІ-95 — 1,80, АІ-98 — 2,02, дызэльнае паліва — 1,80 рубля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даходы ад экспарту нафтапрадуктаў зь Беларусі ў студзені–ліпені ўпалі на 61,8%Гэта 16-я па ліку зьмена цэнаў на паліва ад пачатку 2020 году. Папярэдні раз кошты карэктаваліся 20 кастрычніка.
Летась цэны на паліва зьмяняліся 28 разоў.