Нацыянальны банк Беларусі заявіў, што 26 кастрычніка ягоны афіцыйны сайт зазнаў зьнешнюю DDoS-атаку.
«Прычынай часовай адсутнасьці доступу інтэрнэт-карыстальнікаў да сайта Нацбанку стала зьнешняя DDoS-атака. Сумесна з упаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі робяцца неабходныя захады дзеля забесьпячэньня бесьперабойнай працы сайта», — паведамілі Інтэрфаксу ў офісе Нацыянальнага банку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускія кібэрпартызаны» ўзламалі сайты праўладных прафсаюзаў, МАЗу і шэраг іншых сайтаўРаней пра сваё дачыненьне да блякаваньня сайта заявіла ананімная хакерская групоўка «Кібэрпартызаны».
«Нацбанк ня вельмі хацеў далучацца да народнага страйку. Мы іх пераканалі», — напісалі яны ў сваім тэлеграм-канале.
Першыя паведамленьні пра хакерскія атакі на дзяржаўныя сайты зьявіліся на пачатку верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кібэрпартызаны ўзламалі сайт БТСпачатку атакавалі сайт кіраўніцтва спраў прэзыдэнта: на галоўнай старонцы зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг. Затым «леглі» сайты МУС і міліцэйскай акадэміі, Беларускай тэлевізіі, праўладных прафсаюзаў, шэрагу буйных прадпрыемстваў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ды іншыя.