Расея ня можа пакідаць без увагі страйкі на беларускіх прадпрыемствах, таму што з-за ўзаемазвязанасьці эканомік дзьвюх краін для Расеі важнае пытаньне іх рытмічнага і надзейнага функцыянаваньня, заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
«Безумоўна, гэта тое, што, напэўна, нельга, цяжка пакідаць па-за ўвагай. Вядома, мы назіраем за гэтым», — сказаў ён, адказваючы на пытаньне аб тым, ці бачаць у Крамлі шкоду для Расеі ад пратэстаў у Беларусі, якія закранулі працу буйных прамысловых прадпрыемстваў, паведамляе «Інтэрфакс».
«Для нас надзвычай важна, наколькі рытмічна і надзейна функцыянуюць гэтыя прадпрыемствы Беларусі», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страйкі на заводах. Пратэст студэнтаў і пэнсіянэраў. Што адбываецца ў першы дзень пасьля ўльтыматуму Ціханоўскай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэакцыя ўладаў на страйк: прадпрыемствы і ВНУ працуюць, пратэсты маюць адзінкавы характар