Паводле зьвестак з экзыт-полаў, усе пяць пытаньняў, зададзеных у ходзе ўсеўкраінскага апытаньня грамадзкай думкі, якое прапанаваў прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі, атрымалі станоўчыя адказы.
Апытаньне праводзілася падчас мясцовых выбараў ва Ўкраіне, якія прайшлі 25 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінцаў апытваюць наконт пажыцьцёвага зьняволеньня за карупцыю і легалізацыі канабісуАбсалютная большасьць грамадзян Украіны (95 адсоткаў) падтрымала прапанову аб скарачэньні колькасьці дэпутатаў Вярхоўнай Рады на траціну — з 450 да 300 чалавек.
За ўвядзеньне пажыцьцёвага зьняволеньня за карупцыю ў асабліва буйным памеры выказаўся 81 працэнт украінскіх выбарнікаў.
Права Ўкраіны выкарыстоўваць гарантыі бясьпекі, акрэсьленыя Будапэшцкім мэмарандумам, падтрымалі 78 адсоткаў апытаных, 10 адсоткаў выказаліся супраць.
Прапанова легалізаваць у краіне выкарыстаньне марыхуаны ў мэдычных мэтах — для памяншэньня болю ў цяжка хворых — падтрымалі 70 адсоткаў удзельнікаў апытаньня, 24% выступілі супраць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяць пытаньняў ад прэзыдэнта. Што Зяленскі хоча пачуць ад украінцаўІдэю стварыць свабодную эканамічную зону на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей падтрымалі 45% украінскіх грамадзян, прыкладна столькі ж (43%) не падтрымалі прапановы.
Раней офіс прэзыдэнта Ўкраіны растлумачыў, што апытаньне не зьяўляецца рэфэрэндумам і ня будзе мець прамых юрыдычных наступстваў.