26 кастрычніка некаторыя кампаніі вырашылі зрабіць выходным днём, а асобныя сышлі на бестэрміновыя вакацыі, піша Tut.by.
Адны — з тэхнічных прычын (сандзень, інвэнтарызацыя, рамонт, абнаўленьне ПА), іншыя — праз магчымыя праблемы з транспартам і інтэрнэтам, хтосьці — на знак салідарнасьці.
Як адзначае Tut.by, у гэтым пераліку мэдцэнтры, крамы, бары, кавярні, моўныя школы, трэнажэрныя залі, турыстычныя кампаніі, службы дастаўкі, студыі дызайну, салёны прыгажосьці, сэрвісныя цэнтры, більярдныя клюбы. Работнікі некаторых кампаній, у тым ліку ІТ, напісалі заявы на выходны за свой кошт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зьнішчыце ў сабе раба»,— дзеячы культуры заклікалі да агульнанацыянальнага страйкуУ асноўным гэта тычыцца Менску, але ёсьць прадпрыемствы і з Горадні, Віцебску, Берасьця, Нясьвіжу і г.д.
«Панядзелак абвяшчаю непрацоўным днём у падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Мы кропля ў моры, але з гэтых кропель атрымліваецца акіян. За гэты дзень вы атрымаеце 2/3 акладу», — вытрымка зь ліста сваім работнікам дырэктара адной з моўных школаў.
Некаторыя арганізацыі заяўляюць, што сыходзяць у бестэрміновы адпачынак. «Сустрэнемся ўжо ў новай Беларусі», — зьвярнулася адна з крамаў да сваіх кліентаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасольства ЗША раіць амэрыканцам у Беларусі на тры дні запасьціся ежай і гатоўкайУ прыватнай кампаніі, якая займаецца аптовым гандлем запчасткамі і ў якой працуе больш за 60 чалавек, расказалі, што палова офіса на панядзелак напісала за свой кошт. Але ляжаць заявы і на 27-га, расказаў адзін з работнікаў.
Адна з будаўнічых кампаній паведаміла працаўнікам, што ўсе могуць застацца дома, гэты дзень будзе аплачаны незалежна ад прысутнасьці на працы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Разам нас не зламаць». Беларускі фонд культурнай салідарнасьці заклікаў падтрымаць «народны ўльтыматум»Работнікі некаторых ІТ-кампаній узялі на 26 кастрычніка так званыя sick leaves — аплатныя дні, якія можна выкарыстаць, каб «адляжацца дома». Даведка ад лекара пры гэтым не патрабуецца.
На 26 кастрычніка Сьвятлана Ціханоўская заклікала да нацыянальнага страйку з патрабаваньнямі адстаўкі Лукашэнкі і вызваленьня палітвязьняў.