Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў 25 кастрычніка, што прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон «згубіў разуменьне».
Напярэдадні Францыя адклікала свайго амбасадара з Анкары — пасьля таго, як Эрдаган рэзка скрытыкаваў Макрона за ягоную пазыцыю адносна мусульман і заявіў, што францускаму прэзыдэнту трэба «лячыць псыхіку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турэччына прыняла закон аб сацсетках. Ён абавязвае выдаляць матэрыялы на запатрабаваньне ўладаўРаней Макрон заклікаў бараніць сьвецкія каштоўнасьці Францускай Рэспублікі ад радыкальнага ісламу. Гэтае выказваньне абурыла Эрдагана.
Паміж Макронам і Эрдаганам ёсьць рознагалосьсі ў шматлікіх пытаньнях — у тым ліку ў сувязі са становішчам у Лібіі і Сырыі, а ў апошні час — з прычыны крызісу ў Нагорным Карабаху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Азэрбайджан узяў пад кантроль два гарады і мост на мяжы з Турэччынай, якія кантралявала Армэнія ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Забітага за ўрок свабоды слова францускага настаўніка ўзнагародзяць ордэнам Ганаровага легіёну