Як розныя мэдыі ацэньваюць колькасьць удзельнікаў сёньняшняга маршу ў Менску.
- Інтэрфакс, спасылаючыся на апазыцыю, называе лічбу ў 100 тысяч: «Колькасьць удзельнікаў несанкцыянаванага пратэсту ў Менску ў апошні дзень «народнага ўльтыматуму» перавысіла 100 тыс. чалавек».
- ТАСС: «Дзясяткі тысяч дэманстрантаў ідуць у Менску па вуліцы Сурганава».
- БелаПАН: «Вызначыць колькасьць удзельнікаў маршу складана, бо калёна расьцягнулася на кілямэтры, але, паводле ацэнак журналістаў, якія працуюць увесь час на нядзельных акцыях, можна казаць пра як мінімум 100 тысячаў».
- РИА Новости: «У Менску апазыцыя арганізавала шматтысячнае шэсьце».
- Карэспандэнты Свабоды кажуць пра «100 тысяч і больш».