Паводле праваабаронцаў «Вясны», па стане на 23.00 вядомыя прозьвішчы больш за 240 затрыманых падчас пратэстаў у розных гарадах Беларусі.
Найбольш затрыманьняў было гэтым разам у рэгіёнах. Жорстка абыходзіліся з пратэстоўцамі ў Лідзе, Горадні, Барысаве, Берасьці, Наваполацку.
Сярод затрыманых прынамсі пяць журналістаў: фатографы газэты «Новы час» Дзьмітры Дзьмітрыеў і Сьвятаслаў Зоркі з «Комсомольской правды в Беларуси» зь Менску, Зьміцер Казакевіч, Павал Вур і Алесь Пілецкі зь Віцебску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыя прызнала прымяненьне сьлезацечнага газу ў Лідзе