Невядомыя ў балаклавах спрабуюць затрымліваць людзей у Менску. Каб ня трапіць да іх у рукі, мужчына скокнуў у ваду ў раёне вуліцы Янкі Купалы.
На відэа, зьнятым сьведкамі, бачна, што ўздоўж Сьвіслачы спыніліся мікрааўтобусы з танаванымі вокнамі, адкуль выскачыла шмат сілавікоў.
Ратуючыся ад іх, невядомы скокнуў у ваду і пераплыў на другі бераг. Там яму дапамаглі выбрацца на высокую агароджу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Людзі скакалі ў ваду, ратуючыся ад сілавікоў. Жорсткія затрыманьні пасьля «Маршу адзінства» ў Менску. ВІДЭА
Яшчэ аднаму маладому чалавеку ўдалося зьбегчы ад некалькіх невядомых у балаклавах.