Узброеныя аўтаматамі байцы без апазнавальных знакаў на Кастрычніцкай
АМАП і іншыя сілавікі перакрылі праходы ў бок Кастрычніцкай плошчы ад цырку
Сілавікі зачынілі двары на праспэкце Незалежнасьці каля цырку
Сілавікі перакрылі праспэкт Незалежнасьці на подступах да Кастрычніцкай плошчы. Людзі, якія сабраліся каля цырку і на плошчы Свабоды, рушылі ў бок праспэкту Пераможцаў
Сілавікі перакрылі вуліцу Леніна, каб не пусьціць людзей на праспэкт Незалежнасьці. Людзі рушылі на другі праспэкт — Пераможцаў
Дзесяцітысячная калёна рушыла па праспэкце Пераможцаў у бок стэлы
Часьцей за ўсё людзі выгукваюць «Трыбунал», «Забастоўка»
Звыклага па іншых акцыях ачапленьня з вайскоўцаў вакол стэлы сёньня не было. Але вайскоўцы стаялі вакол лесьвіцы, якая вядзе да помніка. Праз гукаўзмацняльнікі людзей папярэджвалі, што акцыя несанкцыянаваная
Людзі ідуць у бок Нямігі ўздождж Сьвіслачы
Стэла «Менск — горад-герой» стала галоўным эпіцэнтрам пасьлявыбарчых пратэстаў у сталіцы
Ад стэлы марш павярнуў на праспэкт Машэрава. У калёне дзесяткі тысяч чалавек
Вуліца Машэрава цалкам запаланёная людзьмі — і ходнікі, і праезная частка
Па вуліцы Багдановіча шэсьце рушыла ў бок плошчы Бангалор
Удзельнікаў шэсьця масава падтрымлівалі жыхары прылеглых двароў
Сябра Каардынацыйнай Рады Максім Баграцоў (справа) і мэтадолягі Тацьцяна Вадалажская і Ўладзімер Мацкевіч
Сілавікі перагарадзілі скрыжаваньне Сурганава з вуліцай Коласа, кам марш ня здолеў выйсьці на праспэкт. Людзі пайшлі назад па Сурганава ў бок Бангалор
Пратэстоўцы з калёны на вуліцы Сурганава пачалі разыходзіцца вялікімі групамі ў розныя бакі. Большая частка людзей рушыла па вуліцы Арлоўскай
За мостам на Арлоўскай калёну сустрэў ланцуг сілавікоў: сыстэма «Рубеж», 2 вадамёты, АМАП. Яны перагарадзілі шлях да праспэкту Пераможцаў
Удзельнікі Маршу падышлі да самага ланцуга АМАПу, адлегласьць паміж імі — 5 мэтраў. Крычаць: «Сыходзь!».
АМАП спрабаваў адагнаць пратэстоўцаў ад ланцуга, у тым ліку стрэламі. Людзі крычалі: «Фашысты!»
Калі людзі вярталіся па вуліцы Арлоўскай у бок плошчы Бангалор, насупраць Цэнтальнага РУУС дарогу перагарадзіў АМАП і сілы спэцапэрацый
Сілавікі закідалі людзей сьвятлашумавымі гранатамі і абстралялі гумовымі кулямі
Колькасьць параненых пакуль невядомая. На месца прыехала каля 10 машын хуткай дапамогі. Пацярпелых прымалі тры менскія шпіталі