З ініцыятывы амэрыканскага боку сёньня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з дзяржаўным сакратаром ЗША Майклам Пампэо, паведамляе БелТА.
БелТА, у сваю чаргу, спасылаецца на Тэлеграм -канал «Пул Першага».
«Пампэо патэлефанаваў Лукашэнку. Прэзыдэнт Беларусі і Дзяржаўны сакратар ЗША толькі што гаварылі па тэлефоне», — гаворыцца ў паведамленьні.
Падрабязнасьці размовы пакуль не паведамляюцца.
- 1 лютага 2020 году ў Менску адбылася асабістая сустрэча Лукашэнкі і Пампэо.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пампэо: Лукашэнка сам сябе прывёў да прысягі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заклікаў усе краіны, асабліва Расею, «паважаць сувэрэнітэт Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пампэо: ЗША «хочуць дапамагчы Беларусі пабудаваць сувэрэнную краіну», але санкцыі пакуль не скасоўваюць